Sex, каханне і падаткі

У.Ван Занд і Дж.Мілмар
Sex, каханне і падаткі
камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык – Таццяна Сакалоўская
Музычнае афармленне – Анатоль Кандыба
 Маладосць – самы цяжкі перыяд у жыцці чалавека. ТАК ШМАТ ПРАБЛЕМ! Каханне, сяброўства, але ж яшчэ і ... грошы! Дзе іх узяць, калі яшчэ не ўладкаваўся ў гэтым свеце трывала? Але аказваецца, што калі ў маладосці  моцна клапоцішся пра грошы, каб зэканоміць пару капеек і звесці канцы з канцамі, можна прапусціць тое самае лепшае, што ёсць у маладосці! Sex, каханне і падаткі – камедыя палажэнняў, у якой распавядаецца, на якія ахвяры і хітрыкі гатовыя пайсці галоўныя героі, абы толькі заплаціць дзяржаве менш падаткаў.
У спектаклі занятыя:
Сяргей Саўко, Дзмітрый Рубель, Святлана Завадская, Алена Красікава, Аляксандр Калагрыў, Таццяна Вілімовіч, Таццяна Саўко, Уладзімір Капранаў.
Прэм'ера: 29, 30 верасня 2018 года
Працягласць 2 гадзіна 10 хвілін з антрактам
Спектакль ідзе на рускай мове
18+