Смерць Тарэлкіна

Аляксандр Сухаво-Кабылiн
Смерць Тарэлкіна
Неверагодныя падзеі ў 2-х актах
Рэжысёр-пастаноўшчык - Сяргей Яскевіч
Мастак-пастаноўшчык - Таццяна Сакалоўская
Музычнае афармленне - Анатоль Кандыба
Балетмайстар - Вікторыя Бальцэр
П'еса «Смерць Тарэлкіным» з трылогіі «Карціны мінулага» была напісана А.В.Сухаво-Кабылiным больш за 150 гадоў таму. Сёння, праз паўтара стагоддзя, аўтар дапытліва глядзіць на нас са старонак свайго твора.
Тыя ж пытанні, тыя ж праблемы, усё той жа чалавек.
Адчайны авантурыст Тарэлкін, жадаючы схавацца ад пераследу крэдытораў, вырашаецца на смелую авантуру. Інсцынуючы ўласную смерць, ён прысвойвае сабе асобу ў рэчаіснасці памерлага суседа. Аднак на кожную касу знойдзецца камень. Генерал Варавін, не менш спрактыкаваны ў афёрах чалавек, раскрывае задуму Тарэлкіна. Намер правучыць авантурыста запускае цэлую чараду неверагодных, камічных падзей з падменай асоб і расследаваннем справы аб «упырах і ваўкалаках».
Тым не менш, за патокам сатырычнай адысеі, хаваюцца важныя, агульначалавечыя пастулаты: пра сумлення, справядлівасць, маральнасць.
Спалучэнне бытавога рэалізму і гратэску, сатыры і фантастыкі абяцае гледачу асаблівы эстэтычны вопыт.
У спектаклі занятыя:
Аляксандр Калагрыў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шэлкаплясаў, Уладзімір Капранаў, Сяргей Саўко, Таццяна Абленс, Алена Красікава, Святлана Завадская, Вольга Жадзько,  Таццяна Марчукевіч, Дзмітрый Рубель.
Прэм'ера 27, 28 сакавіка 2021 года